фота ілюстрацыйнае

Да 1 красавіка дзеюць старыя нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія вязуць наземнымі відамі транспарту, а таксама ў міжнародных паштовых адпраўленнях і перавозчыкам на адрас фізічных асобаў. На дадзены момант гэта 1000 эўра і 31 кг.

з 1 красавіка 2024 г. тэрмін дзеяння гэтых норм спыняецца.

Новыя нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання складуць:

500 еўра і 25 кг датычна тавараў, якія ўвозяцца наземным транспартам;

200 еўра і 31 кг датычна тавараў, якія ўвозяцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і перавозчыкам на адрас фізічных асоб.

Датычна тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца паветраным транспартам, норма бяспошліннага ўвозу не мяняецца і складае 10 000 еўра і 50 кг.