
Паводле афіцыйных апошніх звестак Гародня нібыта выйшла на трэцяе месца ў Беларусі па насельніцтве. Цяжка сказаць, ці можна верыць гэтым лічбам, паколькі з гораду над Нёманам за астатнія 5 гадоў з эканамічных і палітычных прычын з’ехалі тысячы і нават дзясяткі тысяч чалавек.
Вось як выглядае топ-25 населеных пунктаў па колькасці жыхароў па стане на 1 студзеня 2024 года. Гэта гарады, у якіх жыве больш за 40 тысяч чалавек. У спіс з гарадзенешчыны акрамя Гародні і Ліды, увайшлі таксама Слонім і Ваўкавыск. Акрамя Гародні нібыта вырасла колькасць насельніцтва толькі ў Берасці і крыху ў Лідзе.
- Менск — 1 992 862
- Гомель — 501 102
- Гародня — 361 115
- Віцебск — 358 395
- Магілёў — 353 110
- Берасце — 344 470
- Бабруйск — 207 351
- Баранавічы — 171 361
- Барысаў — 135 696
- Пінск — 124 295
- Мазыр — 105 152
- Ліда — 103 916
- Орша — 102 759
- Салігорск — 97 818
- Наваполацк — 95 717
- Маладэчна — 89 068
- Полацк — 79 579
- Жлобін — 76 844
- Рэчыца — 65 213
- Жодзіна — 63 744
- Светлагорск — 62 602
- Слуцк — 60 056
- Кобрын — 52 635
- Слонім — 48 907
- Ваўкавыск — 41 510.
