Пракуратура Гарадзенскай вобласці накіравала ажно 62 заявы аб прызнанні рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Усяго па заявах пракурораў суды вобласці прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыю, размешчаную на 50 Telegram-каналах і чатах, 42 старонках у сацыяльнай сетцы Instagram, сямі іншых інтэрнэт-сайтах, васьмі акаўнтах і супольнасцях у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», дзевяці акаўнтах у сацыяльнай сетцы TikTok, дзесяці уліковых запісах у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», 46 акаўнтах і супольнасцях у сацыяльнай сетцы Facebook, дзевяці акаўнтах у сацыяльнай сетцы X (Twitter), а таксама 22 каналах на відэахостынгу YouTube, — такую інфармацыю і статыстыку апублічыла сама абласная пракуратура, якую ўзначальвае Александр Жуков.