
У 5 раёнах Гарадзеншчыны абмежавана наведванне лясоў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрсве лясной гаспадаркі.
У Гарадзенскай вобласці цяпер абмежаванні на наведванне лясоў дзеюць у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім і Свіслацкім раёнах.
З дапамогай інтэрактыўнай мапы забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў можна аператыўна адсачыць, дзе часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца цягам дня.
Грамадзяніна, які парушыў забарону на наведванне лясоў, чакае адміністрацыйная адказнасць (арт. 16.21 Кодэкса аб Адміністрацыйных правапарушэннях). І калі ў адным выпадку ўсё можа абмежавацца вусным папярэджаннем, то ў іншым – штрафам у памеры да 12 базавых велічынь. Калі ж лясному фонду будуць прычынены яшчэ страты, то штрафныя санкцыі могуць вырасці ажно да 30 базавых велічынь.
