Карны канвеер на Гарадзеншчыне не спыняе сваю чорную працу. Толькі за адзін дзень – 29 сакавіка – паводле раскладу судоў Гарадзенскай вобласці каралі не менш 13 чалавек. Усіх паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Чарговымі ахвярамі палітычнага пераследу і яго выканаўцамі сталі:

Суд Ленінскага раёну Гародні:

Андрэй Луговіч – суддзя Ганна Лявусік

Алена Гайдукевіч – суддзя Ганна Лявусік

Сяргей Копаць – суддзя Ганна Лявусік

Яўген Пятроў – суддзя Ганна Лявусік

Васіль Кашталян – суддзя Ганна Лявусік

Павел Каралькоў – суддзя Ганна Лявусік

Як вынікае з гэтага пераліку ўдарна па вынясенні карных пастановаў працавала суддзя Лявусік.

Суд Наваградскага раёну:

Алена Бяленя – суддзя Ігар Волчак

Аляксандр Дрозд – суддзя Ігар Волчак

Сяргей Кухцік – суддзя Ігар Волчак

Сяргей Жмура – суддзя Ігар Волчак

Суд Гарадзенскага раёну:

Юлія Бадун – суддзя Станіслаў Пранько

Суд Мастоўскага раёну:

Віталь Галамідаў – суддзя Андрэй Талочка

Суд Свіслацкага раёну:

Таццяна Філіповіч – суддзя Дзмітрый Цівунчык