
Лукашэнка наведаў Гародню, заклаў капсулу ў прысутнасці Караніка і Караева на месцы пабудовы новага шпіталя і ў сваім стылі павучаў мясцовых чыноўнікаў і “лепшых” людзей гораду. Пры тым шмат гаварыў пра камісію аб памілаванні, пра свайго “губернатора”, пра “моих поляков” і пра тое, што ён адвучыць “беглых” прыязджаць у горад над Нёманам танна лячыць зубы коштам нібыта беларускіх падаткаплацельнікаў.
