
Сайт Саюзу палякаў у Беларусі znadniemna.pl улады прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
Адказнымі за “экстрэмісцкае фармаванне” прызнаныя гарадзенцы Анджэй Пісальнік і Інэс Тодрык-Пісальнік. Яшчэ раней сямейная пара, ратуючыся ад палітычнага пераследу, была змушана пакінуць Беларусь і зараз жыве ў Польшчы.
Раней сайт znadniemna.pl рашэннем суду Ленінскага раёну Гародні быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Цяпер жа яму надалі “статус” цэлага фармавання.
