Вучэнні тэрытарыяльнай абароны пройдуць з 2 па 4 красавіка ў Рагачоўскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў Гарадзенскай вобласці ў Воранаўскім раёне, што на мяжы з Літвой.

Паведамляецца, што ў Воранаўскім раёне вучэнні пройдуць пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Мэта вучэнняў — удасканаленне навыкаў афіцэраў запасу ў кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучанне складу воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў выкананню сваіх абавязкаў пры рашэнні задач тэрытарыяльнай абароны, паведаміла Міністэрства абароны.

Падчас вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні:

аховы і абароны аб’екта тэрытарыяльнай абароны;

удзелу ў забеспячэнні мер ваеннага становішча з прыцягненнем добраахвотнікаў “народнага апалчэння”.