
2 красавіка ў так званы дзень “единения” народаў Расеі і Беларусі у Гародні адкрылі “Русский дом”. Гэта ўжо чацвёртая такая ўстанова ў Беларусі, раней яны былі адчынены ў Менску, Гомелі і Берасці. Гэтыя дамы ёсць рассаднікамі расейскага шавінізму і імперыялізму.
Стварэннем Расейскіх дамоў займаецца «Россотрудничество». Гэтая арганізацыя застаецца пад заходнімі санкцыямі, пад яе патранажам збіраліся падарункі для сем’яў у так званых «ЛНР» і «ДНР», у Херсонскай і Запарожскай вобласцях, а таксама адпраўляліся дзеці ў расейскія гарады і акупаваны Крым.
Менавіта за гэтай арганізацыяй замацаваная функцыя адкрыцця цэнтраў нібыта навукі і культуры ў беларускіх гарадах, што прапісана ў так званым плане Расеі аб падпарадкаванні Беларусі, які мусіць быць рэалізаваны да 2030 года, пра што стала вядома на пачатку 2023 года.
