Следчы камітэт РБ вядзе спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да двух гарадзенцаў

Завочна збіраюцца судзіць Паўла Міцкевіча і Дзяніса Чашчэвіка. Ім інкрымінуюць артыкуо 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Павел Міцкевіч — вядомы грамадскі актывіст, на сёння дырэктар грамадскага фонду «Okno na Wschód», офіс якога ў Беластоку. Дзяніс Чашчавік — палітычны эмігрант, прадстаўнік беларускай дыяспары.

Абодвух фігурантаў “запрашаюць” вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў гарадзенскае ўпраўленне СК. Раней аналагічная вытворчасць пачатая ў дачыненні Уладзіміра Хільмановіча, Сяргея Верамеенкі, Вадзіма Саранчукова, Алеся Кіркевіча ды іншых прадстаўнікоў грамадскага сектара Гарадзеншчыны. Усяго па звестках “Гарадзенскай праваабароны” у такім спісе не менш 20 чалавек.