У так званай Палаце прадстаўнікоў стварылі 14 камісій і прызначылі іх кіраўнікоў. Адну з камісій – па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце – узначаліў выхадзец з Гарадзеншчыны Валянцін Семяняка.

Семяняка – былы старшыня Зэльвенскага раённага савету дэпутатаў, які пасля быў прызначаны ад Зэльвы “дэпутатам” Палаты прадстаўнікоў яшчэ папярэдняй кадэнцыі, а потым займаў пасаду “председателя Постоянной комиссии по государственному строительству, местному самоуправлению”. Цяпер ён фактычна перапрызначаны.