У Гарадзенскай вобласці ў красавіку пройдуць ажно 15 электронных кірмашоў вакансій. Пра гэта БЕЛТА расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкама.
4 красавіка свае вакансіі прадставяць прадпрыемствы Свіслацкага раёна, 10 красавіка – Гарадзенскага, Зэльвенскага, Шчучынскага, 18 красавіка – Воранаўскага. Дзятлаўскага, Слонімскага раёнаў”, – адзначылі ў камітэце.

19 красавіка прадставяць вакансіі прадпрыемствы Мастоўскага раёну, 25-га – Карэліцкага, Наваградскага, 26-га – Івейскага, 30-га – Ваўкавыскага, Ашмянскага, Смаргонскага раёнаў і Гародні.

Пасля заканчэння мерапрыемстваў усе актуальныя прапановы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці.