У Гародні перад навучэнцамі каледжа паказальна ўзялі пад варту дзяўчат, якія раней падпалілі чырвона-зялёны сцяг

Як сцвярджаецца, у ноч на 1 красавіка дзве дзяўчыны падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Іх дзеянні патрапілі на камеры відэаназірання.

Адна з дзяўчын — беспрацоўная, другая — навучэнка каледжа, у якім і правялі паказальны працэс узяцця пад варту.

Вядома, што дзяўчынам 22 і 23 гады.