Выпускнік Гарадзенскага юрфаку, былы кіраўнік Гарадзенскай і Беларускай мытні, а апошнім часам пасол РБ у Кітаі Юрый Сянько ўзначаліў дзяржаўныя прафсаюзы.

Такое рашэнне прынята на 9-ым пазачарговым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Юрый Сянько ўзначальваў Мытны камітэт з 2014 па 2020 год, пасля тры гады быў паслом у Кітаі (2020 — 2023), а потым сакратаром ФПБ па эканамічных пытаннях.

Ранейшы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда (таксама выхадзец з Гарадзеншчыны – з Дзятлаўскага раёну), які кіраваў прафсаюзамі ажно 10 гадоў (2014 — 2024) прызначаны нядаўна дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.