У Наваградку аператарку ЭВМ адной з устаноў адукацыі асудзілі за распаўсюд лагатыпа групы “Мая краіна Беларусь” у сацсетцы “Вконтакте”, піша Hrodna.life.

Жанчына цяжарная і стаіць на ўліку. Таксама ў яе ёсць яшчэ адно непаўналетняе дзіця.

Паведамляецца, што на групу “Мая краіна Беларусь” жыхарка Наваградку падпісалася ў 2019 годзе. Пазней яна не закрыла доступ да старонкі.

На суд жанчына не прыйшла, але віну сваю прызнала. 21 сакавіка ў судзе Наваградскага раёна ёй прысудзілі штраф у 1000 рублёў (25 базавых велічыняў), прызнаўшы вінаватай у “распаўсюдзе эктрэмізму”.

Тэлефон у жанчыны суд канфіскоўваць не стаў.