Вядомы ўдзельнік папулярнай гульні “Што? Дзе? Калі?” Фёдар Шведаў родам са Светлагорска. У 1998-м годзе скончыў факультэт фізікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Фёдар Шведаў з сям’ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай трое дзяцей — двое дарослых і адно непаўналетняе.

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён ахвяраваў грошы пацярпелым ад рэпрэсій да траўня 2021 года. Суд над Шведавым пачнецца 15 красавіка ў Гарадзенскім абласным судзе.