
Беларуская грамадска-культурная дзяячка Галіна Орса нарадзілася 15 лютага 1930 года ў сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў у вёсцы Нягневічы на Наваградчыне.
З лета 1944 году разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Віндышбергердорфе, у тым жа годзе прыехала ў ЗША.
Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-Ёрку, спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-ых гадах была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзеіла пры гэтай царкве.
Памерла Галіна Орса 6 красавіка 1984 году ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царкы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
