
Больш за 10 тысяч аб’ектаў у населеных пунктах абследавалі за тры месяцы бягучага года спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы ў Гарадзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА у абласным ЦДЭАЗ.
“Парушэнні патрабаванняў санітарнага ўтрымання тэрыторый выяўлены на 26,3% абследаваных аб’ектаў, – адзначылі ў аддзяленні камунальнай гігіены цэнтра. – Найбольш часта – у 46% выпадкаў парушаліся санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні ўтрымання тэрыторый будаўнічых пляцовак. Выяўлены таксама недахопы на 45,8% могілак.
У больш як 34 працэнтах выпадкаў спецыялісты адзначаюць парушэнні ўтрымання тэрыторый на прамысловых аб’ектах (34,2 працэнта), зямель агульнага карыстання сельскіх населеных пунктаў (33,3 працэнта) і гарадоў (32,7 працэнта). У спісе парушальнікаў таксама аб’екты сельскай гаспадаркі (31,0 працэнта), гаражныя кааператывы (26,3 працэнта).
Суб’ектам гаспадарання накіравана 359 прадпісанняў аб направе парушэнняў, прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 29 вінаватых асоб.
Варта зацеміць, што санітарна-эпідэміялагічныя службы маюць празмерную забюракратызаванасць, а часта, асабліва калі справа датычыць прыватных прадпрыемстваў ці ўстановаў, проста рэпрэсіўны характар.
