
Былы кіраўнік Гарадзенскага тэлебачання нядаўні міністр інфармацыі Владимир Перцов стаў намеснікамі кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
Нараджэнец Віцебску Перцов з 2002-га па 2003-ы год узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне. З 2003-га па 2008-ы быў дырэктарам тэлерадыёкампаніі «Гродна». Сумнавядомы як зацяты русіфікатар гарадзенскай тэлевізіі.
З 2008 па 2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала РТР-Беларусь ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». З 2010 па 2021 — дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі.
З 5 красавіка 2021 году быў прызначаны на пасаду міністра інфармацыі.
