З 1 студзеня 2024 года “бязвізам” скарысталіся 62648 замежнікаў з Еўразвязу: 31859​​грамадзян Літвы, 14672 грамадзяніна і 3780 неграмадзян Латвіі, а таксама 12337 грамадзян Польшчы, пра гэта паведамілі ў ДПК.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь наведалі 863.254 іншаземцы: 527.070 грамадзян Літвы, 199.473 грамадзяніна і 59.895 неграмадзян Латвіі, а таксама 76.816 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку “Мяжа Беларусі”.