Палітзняволеную Аляксандру Каско з гарадзенскай турмы перавялі ў гомельскую жаночую калонію №4

Каско затрымалі 9 лютага 2023 году пасля вяртання з-за мяжы ў Беларусь. 19 снежня таго ж году суддзя абласнога суду Дзмітрый Бубенчык прысудзіў жанчыне ажно 10 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандру засудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за “удзел у экстрэмісцкім фармаванні” і “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Яшчэ да суда, 12 верасня, КГБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яе дадалі ў «Спіс экстрэмістаў».

У Вярхоўным судзе 21 сакавіка адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Святланы Бандарэнкі не задаволіла.

5 красавіка Аляксандры Каско споўніўся 31 год.

Падтрымайце палітзняволеную: 246035, г. Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна-3, Каско Аляксандры Віктараўне