Даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў, будуць ануляваныя. Гэта прадугледжана загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Большая частка палажэнняў уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. “Даменнае імя, запіс аб рэгістрацыі якога ануляваны < … > уносіцца ў спецыяльны пералік і становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў”, — гаворыцца ў інструкцыі.

Дамены “экстрэмісцкіх рэсурсаў”, чый запіс анулюецца, ўносяцца ў “спецыяльны пералік”. У дакуменце гаворыцца, што функцыянаванне такіх імёнаў з пераліку “дапускаецца толькі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі”.

У інструкцыю ўнесены і іншыя змены.