![](https://hpravy.org/wp-content/uploads/2024/04/bialiacki-1000.jpg?w=1024)
9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў.
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights і “Вясна” заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.
Мэта — сабраць 100 000 подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі.
Ад моманту стварэння петыцыі мінулай вясной больш за 80 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.
Алесь Бяляцкі заўсёды выступаў у абарону правоў простых людзей і змагаўся за свабоду іншых, цяпер ён сам знаходзіцца за кратамі за сваю мірную праваабарончую дзейнасць.