Відэа з затрыманым мужчынам апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага завуць Раман Смірноў, ён з’яўляецца дырэктарам «Гродзенскага агенцтва нерухомасці».

На камеру мужчына гаворыць, што яго ўжо затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Таксама ён, маўляў, «пісаў каментары ў тэлеграм-каналах з абразамі на адрас службовых асоб і прэзідэнта», а таксама нібыта адпраўляў інфармацыю ў чат-боты каналаў «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta.

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома.
https://nashaniva.com/340474