
10 красавіка ў Гародні пачаўся новы палітычны карны крымінальны працэс. На лаве падсудных – Алег Падасінавік.
Вядзе працэс суддзя Ганна Лявусік. Падасінавіка вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу РБ.
Пра затрыманне Падасінавіка стала вядома 6 студзеня бягучага году. Тады на відэа мужчына сказаў, што яго затрымалі за каментары на адрас Лукашэнкі.
