
Так званыя дэпутаты абласнога савету на чале з небезвядомай Аленай Пасютай далучыліся да дзяржаўнай акцыі «Аднавім лясы разам!». “Зусім выпадкова” ў Зачэпіцкім лесе, што на тэрыторыі Шчучынскага раёну, апынуліся і прапагандысты з камерамі і мікрафонамі.
Акцыю «Аднавім лясы разам!» традыцыйна арганізоўвае Міністэрства лясной гаспадаркі. Прычым ужо 17-ы раз. Сёлета яе прымеркавалі да “Году качаства”.
Чыноўнікі правялі час і пазабаўляліся ў сваім стылі, прычым гэта быў працоўны час.


