Праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Краіны пераходнага пэрыяду – 2024: падзел рэгіёну на аўтакратыі і дэмакратыі». Узровень развіцця дэмакратычных інстытутаў знізіўся ў 10 з 29 краін Усходняй Еўропы і Азіі, якія ўваходзяць у спіс краін пераходнага пэрыяду, а палепшыліся толькі ў пяці, у тым ліку ва Украіне.

Праваабаронцы падкрэслілі, што на тле ўзмоцненай супрацы паміж аўтакратамі, у прыватнасці, паміж Пуціным і Лукашэнкам, залежнасць апошняга ад Расіі «у знешніх і ўнутраных справах уяўляе рызыкі таго, што Беларусь цалкам ператворыцца на васальную дзяржаву».

Раней Freedom House назвала Беларусь адной з самых несвабодных краін у сучасным свеце. Паводле Індэксу Свабоды ў свеце, летась горшае, чым у Беларусі, становішча са свабодай было ў Азэрбайджане, Таджыкістане і Туркменістане, піша (https://www.svaboda.org/a/32900224.html) «Свабода».