
У Гарадзенскім райвыканкаме прайшла сустрэча галоўных чыноўнікаў раёну і святароў праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў. На ёй сабралі таксама старшыняў сельскіх выканкамаў.
У прэзідыуме былі старшыня Гарадзенскага райвыканкаму Валерый Хелскі, старшыня Гарадзенскага раённага Савету дэпутатаў Ігар Лябецкі, намеснік старшыні райвыканкаму Валерый Балашоў, а таксама па адным прадстаўніку ад канфесій.

Паводле афіцыйных звестак у Гарадзенскім раёне 72% жыхароў называюць сябе хрысціянскімі вернікамі, сярод іх – 56% – каталікі, а 43% – праваслаўныя. У раёне служаць 20 каталіцкіх ксяндзоў і 21 святар РПЦ.
Сярод іншых тэмаў “говорили о роли православия и католичества в работе духовно-нравственного воспитание детей и молодежи”.
