Першы раз у Мастах агульнабеларускія “Дажынкі” былі ў 1997 годзе (гэта быў толькі другі фэст). І вось горад другі раз рыхтуецца прыняць адно з сама ідэалагізаваных святаў. Пра гэта расказаў старшыня райвыканкаму Андрэй Санько.

План работ па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмаша ўзгоднены з кіраўніцтвам вобласці. Некаторыя аб’екты ўвайшлі ў абласную інвестыцыйную праграму на 2024 год, самымі значнымі з якіх з’яўляюцца падвесны мост і раённы цэнтр культуры.

Акрамя таго, да 9 Мая плануецца ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыць яшчэ два аб’екты. Работы вяліся ў рамках інвестпраграмы 2023 году. Гэта стадыён і новы аўтамабільны мост праз Нёман у Правых Мастах. Побач з апошнім да “Дажынак” рэканструююць стары аўтамабільны мост, які стане пешаходным.