Вадзіма Гусева засудзілі яшчэ на 1 год зняволення за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

22 студзеня судом Ваўкавыскага раёна ў калоніі №11 быў засуджаны па ч.1 арт. 411 КК РБ. Суд прызначыў яму 1 год пазбаўлення волі. Яму заставалася 6 месяцаў і 27 дзён да вызвалення.

Зыходзячы з матэрыялаў справы, зняволены 6 разоў падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням: пазбаўляўся працяглага і кароткатэрміновага спаткання, 5 сутак адбываў у ШІЗА, месяц правёў у ПКТ.

Да гэтага Гусеў быў зняволены па артыкуле 328, за напісанне “абразлівых” каментароў на адрас прадстаўнікоў улады яго дадаткова засудзілі па арт. 369 КК на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.