фота Беларускага Радыё Рацыя

14 красавіка прыйшла вестка, што памёр вельмі таленавіты беларускі мастак Мікола Крукаў

Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Жыў і працаваў у Росі, што ў Ваўкавыскім раёне. Працаваў у розных жанрах, меў свой непаўторны мастацкі стыль. Асабліва памятны яго партрэт “Генерал Булак-Балаховіч”. Мастак быў вельмі сціплым і немедыйным чалавекам.

Вечная памяць…