Як удакладняе «СБ.Беларусь сегодня», ён заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская Рада культуры» 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help.

Фёдару пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Вядзе працэс суддзя Віталь Кулеш.

***

У Гародні 15 красавіка ў абласным судзе пачалі судзіць Фёдара Шведава.

Вядомы ўдзельнік папулярнай гульні “Што? Дзе? Калі?” Фёдар Шведаў родам са Светлагорска. У 1998-м годзе скончыў факультэт фізікі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Фёдар Шведаў з сям’ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай трое дзяцей — двое дарослых і адно непаўналетняе.

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён ахвяраваў грошы пацярпелым ад рэпрэсій да траўня 2021 года.

Мяркуючы па ўсім, Шведава судзяць паводле артыкулу 361, частка2, Крымінальнага кодэксу РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).