
Фота: @prezydentpl – x.com
Стала вядома, што 15 красавіка Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з старшынёй Саюза палякаў Беларусі. Анджэй Дуда прыняў у прэзідэнцкім палацы старшыню СПБ Анжаліку Борыс.
Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэзідэнта. Анжаліка Борыс паведаміла пра сваю сустрэчу з Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца ў наваполацкай калоніі, сустрэча адбылася са згоды Лукашэнкі.
