Стала вядома, што 21 сакавіка 2024 году ў судзе Гарадзенскага раёну вынеслі прысуд Уладзіміру Мікулічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і засудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у так званую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

Паводле версіі абвінавачання Мікуліч перапосціў у сацсетцы “Одноклассники” некалькі публікацый, якія нібыта зневажалі Лукашэнку. Гэта былі ролікі пабліку “Беларусь политическая”, а таксама тэкст і фота пабліка “STOP LUKA”. 

Справу разглядаў суддзя Віталь Сініла. Таксама ён пастанавіў канфіскаваць у Мікуліча тэлефон. Мужчыну вызвалілі з-пад варты да адбыцця пакарання ў ПУАТ.