Лідскія памежнікі канфіскавалі ў жыхара Беняконяў Воранаўскага раёна самаробны беспілотнік.

Як паведамілі ў ДПК, робат быў знойдзены падчас «рэалізацыі аператыўнай інфармацыі».

Беспілотнік быў выраблены самаробным спосабам. Яго ўладальнік растлумачыў, што збіраўся ў далейшым прадаць яго. У мужчыны таксама канфіскавалі 12 акумулятараў да лятальнага апарата.

Нагадаем, у Беларусі фізічным асобам ужо забаронена набываць, захоўваць і эксплуатаваць беспілотныя лятальныя апараты. Таксама трэба адзначыць, што аб перахопе  БПЛА з грузам кантрабандных беларускіх цыгарэт нярэдка паведамляюць літоўскія памежнікі.