
У так званы “единый день информирования” намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці Андрэй Скурат з прапагандысцкай мэтай наведаў буйнейшае прадпрыемства гораду – “Гродна-Азот”. Сярод тэмаў яго выступу была і “ответственность за регистрацию на интернет-ресурсах, признанных экстремистскими, распространение экстремистских материалов в глобальной сети Интернет”. Для высокапастаўленага чыноўніка-сілавіка сабралі амаль поўную залю. Скурат расказаў таксама “о ходе расследования уголовных дел о геноциде, провёл исторические аналогии, вспомнив о событиях 2020 года”.

Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал прадпрыемства “Гродна-Азот”. Афіцыйны сайт “Гродна-Азот” па-ранейшаму не працуе. Напярэдададні з’явілася інфармацыя ад кібер-партызанаў пра тое, што яны зашыфравалі ўнутраную пошту і дакументаабарот на працоўных камп’ютарах, знішчылі бэкапы базы дадзеных, сервераў, пошты і дакументазвароту, а таксама ўзламалі сістэмы аховы і камеры назірання. Гэтую кібератаку прадпрыемства назвала «спробай дэстабілізацыі працы прадпрыемства». Кіраўніцтва прызнала, што актывісты хацелі парушыць файлавую сістэмы на асобных рэсурсах. Але па сцвярджэнні ў тэлеграм-канале, спецыялісты «Гродна Азот» аператыўна адрэагавалі і ўзмацнілі абарону сеткі.
