Аўтамабіль прадае мясцовая міліцыя.

Міліцыя Гродзенскай вобласці выставіла на продаж аўтазак МАЗ.

Транспарт выраблены ў 2010 годзе. Яго прабег складае 65 тысяч кіламетраў, а знос — 89%. На фота бачна, што ў кузаве абсталяваныя «стаканы» для затрыманых і мяккія месцы для канваіраў.

Абласная міліцыя просіць за аўтазак 20 800 рублёў — гэта 6350 долараў па курсе.

https://nashaniva.com/341106