
Гарадзенскія чыноўнікі ад улады і царквы, а таксама прыехаўшая з Менску Качанава зноў наведалі Жыровіцкі манастыр. 19 красавіка яны правялі ў Жыровічах нараду.
Цяпер РПЦ і ўлада як ніколі “едины”. У паседжанні ўзялі удзел старшыня аблвыканкаму Каранік, мітрапаліт Веніямін, міністр культуры Анатоль Маркевіч “и другие приглашенные”.
Як паведамляецца, галоўнай тэмай сталі рамонтна-рэстаўрыцыйныя працы ў Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным манастыры.
Качанава паставіла ўсім заданне да 1 снежня бягучага году завяршыць рамонтныя працы.
