Памочнік Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці, так званы інспектар Караеў, наведаў Наваградскі завод газавай апаратуры. Там ён правёў асабісты прыём грамадзян. Пра гэта велічна паведаміла раённая газета “Новае жыццё”.

Характэрна, што на прыём да вертыкальнага чыноўніка запісалася толькі два чалавекі. Адна жанчына звярнулася па пытанні дадатковых рэйсаў паміж Наваградкам і Менскам. Іншы мужчына прыйшоў з сваёй асабістай бядой: у яго нядаўна ні то памерла, ні то скончыла самагубствам жонка. Следчыя органы схіляюцца да другой версіі. Караеў паабяцаў узяць пытанне на свой асабісты кантроль. Што гэта азначае – цяжка сказаць.