61-гадовы беларускі палітзняволены лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён.

Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

“Ад людзей, якія выйшлі з турмы, мне стала вядома, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі”, – сказала Наталля Пінчук.

Таксама яна заклікала ААН «дзеіць больш актыўна», каб дапамагчы Бяляцкаму і іншым палітзняволенымі ў Беларусі.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу звінавацілі ў “кантрабандзе” і “фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

3 сакавіка 2023 года менская суддзя Марына Запаснік прысудзіла Бяляцкаму 10 гадоў калоніі. Праваабаронец не прызнаў сябе вінаватым ні па адным артыкуле, якія яму прыпісваліся уладамі.

“Віцебская вясна”