
22 красавіка Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак і прызначэнняў. Закранулі яны і чыноўнікаў Гарадзенскай вобласці. У трох раёнах прызначаны новыя кіраўнікі.
Андрэй Болтрык прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Гародні. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні Гарадзенскага гарвыканкама, дзе курыраваў сацыяльна-эканамічную сферу.
Дзмітрый Кадргулаў прызначаны на пасаду старшыні Бераставіцкага раёну. Да ўзгаднення ён працаваў на пасадзе старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.
Сяргея Мядзвецкас атрымаў пасаду старшыні Астравецкага раёна. Да гэтага працаваў першым намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкаму, дзе курыраваў сельскую гаспадарку.
Бліжэйшым часам «губернатор» вобласці Каранік прадставіць новых вертыкальнікаў рэгіянальным наменклатурам.
Ранейшыя кіраўнікі гэтых райвыканкамаў пайшлі ў дэпутаты, фактычна на больш спакойныя і ўтульныя месцы для чыноўнікаў.
