
СШ № 4 Ліды
У Лідзе ў будынку школы №4 правялі суд над мясцовым жыхаром за набыццё і захоўванне наркотыкаў (частка 1 артыкула 328 КК), паведамляе мясцовы тэлеканал “Ліда ТБ”. У актавую залу, дзе адбывалася судовае пасяджэнне, прывялі старшакласнікаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У сюжэце паказальны выязны суд перад школьнікамі назвалі «адной з прафілактычных мер, якія прымаюць праваахоўнікі ў рамках спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Падлетак».
