
25 красавіка а 19-й гадзіне ў Беластоку на звыклым месцы – у скверы каля помніка Ежы Папялушку – пройдзе чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным у лукашэнкаўскай турме журналістам і дзеячам польскай меншасці ў Беларусі Анджэем Пачобутам.
У гэты дзень спаўняецца тры гады і адзін месяц з часу затрымання і арышту Пачобута.
