Як паведамляе @Grodno_grab, судовы працэс адбыўся 23 красавіка ў судзе Смаргонскага раёну. Ягоны вынік пакуль невядомы.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў засуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія нібыта ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў. У мінулым траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Пасля выхаду на волю Улана ўжо двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).