У Беларускім доме ў Варшаве 27 красавіка ўручылі ўзнагароды выбітным беларусам ад Рады БНР.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла надала Зянону Пазняку тытул кавалера Ордэна Пагоні з уручэннем адзнакі Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні (найвышэйшай узнагароды Рады БНР) «за найважнейшы ўнёсак у здабыццё незалежнасці Беларусі, нацыянальнае адраджэнне, абарону дэмакратыі».

Таксама кавалерам Ордэну Пагоні стаў праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Медалём Ордэну Пагоні адзначаныя Алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя, дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, прадстаўніца Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, стваральнік інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” Яраслаў Іванюк.

Узнагароджанне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні адбылося ўпершыню з 1950 года.