У Гародні на 9 Мая зноў будзе мілітарысцка-савецка-расейская вакханалія. У праграме ці не ўпершыню не шэсце “ветэранаў” (сапраўдных ветэранаў вайны даўно не засталося, яны папросту ўсе памерлі), а “торжественный марш правнуков победителей”. Чакаецца таксама выстава “современной военной техники”, шмат іншых мілітарызаваных мерапрыемстваў. Апаафеозам жа расейскага ваеннага шабашу стане выступ групы “Любэ”.