
Па дадзеных Белстата, у Беларусі пражывае 9 155 978 чалавек. З іх 4 929 249 (53,8%) жанчын і 4 226 729 (46,2%) мужчын. Гэта значыць, што на тысячу жанчын у нашай краіне прыпадае 857 мужчын. Невядома толькі, колькі з гэтай колькасці грамадзян рэальна пражывае ў Беларусі, а колькі знаходзіцца ў змушанай эканамічнай і палітычнай эміграцыі
Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі – 41,5 года.
Што да Гарадзенскай вобласці, то ў ёй пражывае 992 556 чалавек. Менш толькі ў Магілёўскай.
58,5 працэнта насельніцтва Беларусі знаходзіцца ў працаздольным узросце, 24 працэнты – старэйшыя за працаздольны ўзрост, а 17,5 працэнта – маладзейшыя за працаздольны ўзрост.
