30 красавіка ў Гародні пачаўся новы палітычны працэс па крымінальнай справе. У судзе Кастрычніцкага раёну судзяць Міхаіла Дарагога і Андрэя Семчука. Абодвух вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што сур’ёзна парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Якія канкрэтна эпізоды інкрымінуюць абвінавачаным – невядома.

Вядзе працэс суддзя Дзмітрый Сасноўскі.