
Сілавікі затрымалі беларуса-гарадзенца за сімпатыі да палку Каліноўскага. Хлопец стаў чарговай ахвярай вядомага правакатара Юрыя Комара, які ў чат-рулетцы зноў цікавіўся ў выпадковага суразмоўцы, як той ставіцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
«Гэта ўвогуле малайцы хлопцы», – адказаў маладзён і расказаў, што нібыта пераводзіў палку Каліноўскага грошы. За гэтыя словы ён быў затрыманы сілавікамі і змешчаны ў ізалятар. У падкантрольных спецслужбам Telegram-каналах было апублікаванае «пакаяннае відэа», дзе мужчына кажа, што ў час размовы ў чат-рулетцы быў у стане «цяжкага алкагольнага ап’янення і проста нёс трызненне».
