Мастака і палітвязня Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”

Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і засудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.

Вядома, што ў калоніі на зняволенага гальшанца ішоў ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго засудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суду невядомы.

8 траўня ў Барысаве Івана зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч. Івану могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

Падрымаць Івана: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, Вярбіцкаму Івану Францавічу

Вясна